Спаса-Праабражэнская царква (Новая Папіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Новая Папіна Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Храм пабудаваны ў 1810 г. з дрэва на месцы царквы 1723 г.[1]
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, накрытым вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. З усходу далучана пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай, з захаду — прамавугольны прытвор, над якім у другой палавіне XX стагоддзя ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, апяразаны цокальным поясам з вертыкальнай шалёўкай.
Remove ads
Інтэр’ер
Зала перакрыта плоскай столлю па бэльках, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады.
Зноскі
- Архіў Мінскай епархіі. ПАП (справа царквы в. Папіна); НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads