Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасцяніцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва паводле праекта архітэктара Мсціслава Барташэўскага[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю і народнага дойлідства. Вырашана падоўжным прамавугольным зрубам з пяціграннай апсідай з бакавымі невялікімі рызніцамі і прамавугольным прытворам. Над ім узвышаецца васьмярык шатровай званіцы, завершанай макаўкай. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. На фоне фігурна ашаляваных сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых дашчаных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў дэкарыраваны вертыкальнымі разнымі дошкамі-накладкамі.
Remove ads
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф.8, воп. 1, спр. 1557, арк. 107.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads