Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы)map
Remove ads

Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1818 г. з дрэва[1]. Да 1990-х не дзейнічала.

Архітэктура

Thumb
Бакавы фасад
Thumb
Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным аб'ёмам, да якога далучаны пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай і квадратны прытвор. Агульны гонтавы дах завершаны па цэнтры васьмігранным барабанам з цыбулеападобнай галоўкай. Вертыкальныя ашаляваныя сцены апяразаны прафіляваным карнізам і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер

Зала перакрыта драўляным самкнутым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гг.

Remove ads

Зноскі

  1. НГА Б у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9- 29.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads