Спаса-Узнясенская царква (Моладава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Узнясенская царква (Моладава)map
Remove ads

Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Спаса-Узнясенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як уніяцкая, перабудавана ў сярэдзіне 19 ст.[1] У 1894 г. на будаўніцтва храма была выдзелена сума ў 3000 руб. па духоўным завяшчанні П.І.Медынцавай. Першапачатковы храм адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1864 г. Адрэстаўрыравана прыхаджанамі ў 1990 г.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб і пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі накрыты агульным гонтавым дахам з застрэшкамі ў месцы злучэння аб'ёмаў і цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да галоўнага фасада ў 19 ст. дабудавана двух'ярусная васьмерыковая шатровая званіца. На фоне вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца стральчатыя аконныя праёмы ў разных ліштвах.

Thumb
Моладаўскі звон

На званіцы знаходзіцца падпісны медны звон 1583 г., адліты ў г. Коўна майстрам Марцінам Гофманам за кошт мсціслаўскага кашталяна Сымона Война — уладальніка Моладаўскага маёнтка (на звон нанесены герб Войнаў). Быў перанесены з папярэдняй царквы.

Remove ads

Інтэр'ер

Апсіду вылучае драўляны іканастас 19 ст. Абразы 19 ст.: «Архангел Міхаіл», «Феадосій Цудатворац», «Хрыстос Пантакратар», «Архангел Гаўрыіл», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Чанстахоўская», «Саваоф».

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 1 — 13.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads