Спаса-Ушэсцеўская царква (Вялікі Рожан)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спаса-Ушэсцеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Вялікі Рожан Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Садовая.

Хуткія факты Спаса-Ушэсцеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1985—1988 гады з дрэва на месцы храма, збудаванага ў 1845 годзе на сродкі князя Вітгенштэйна. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная зрубна-каркасная званіца. Пробашчам з’яўляецца іерэй Віктар Сцяпанавіч Варашкевіч[1].

Архітэктура

Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX ст. Падоўжаны ў плане прамавугольны зруб завершаны 4-гранным ярусам з цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. З усходняга боку далучана прамавугольная з бакавымі рызніцамі апсіда, завершаная макаўкай, з заходняга — прамавугольны прытвор, 2-схільны дах якога таксама завершаны макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads