Спаса-Ушэсцеўская царква (Хвошна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Хвошна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на ўзгорку.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы. У 1922 годзе канфіскавана каштоўнае літургічнае начынне[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы двухсхільных дахаў магутным васьмігранным светлавым барабанам з арачнымі аконнымі праёмамі і цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Прамавугольная ў плане апсіда фланкіравана нізкімі бакавымі рызніцамі. Прамавугольны ўваходны партал і паўкруглая люкарна над ім акаймаваны арачнай нішай. Фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, крапаваны адзінарнымі і падвойнымі пілястрамі, прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Зноскі
- ДА Віцебскай вобласці, Ф. 123, воп. 1, спр. 763, арк. 7 адв.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads