Спаскі сабор Андронікава манастыра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаскі сабор Андронікава манастыраmap
Remove ads

Спаскі сабор Спаса-Андронікава манастыраправаслаўны храм, помнік раннемаскоўскай архітэктуры XV стагоддзя. З’яўляецца найстаражытнейшым часткова захаваным праваслаўным храмам Масквы за граніцамі Маскоўскага Крамля.

Хуткія факты Спаскі сабор Андронікава манастыра, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Па сведчаннях агіяграфічных крыніц, манастыр быў заснаваны ў 1357 годзе. Пасля пажару 1368 года, у якім згарэў першапачатковы драўляны сабор Андронікава манастыра, на месцы сучаснага сабора быў пабудован драўляны Спаскі сабор з падлогаю з плінфы[1], фрагмент якой быў выяўлены пры раскопках у 1993 годзе. Існуе меркаванне, што захаваныя белакаменныя рэльефы з фрагментамі зааморфных і раслінных кампазіцый, архаічных па сваёй стылістыцы і выкананню, сведчаць аб існаванні на тэрыторыі манастыра каменнага храма, пабудаванага паміж 13601380 гадамі.

Паміж 1390 і 1427 гадамі Спаскі сабор быў ізноў перабудован, і белакаменны храм таго часу захаваўся да нашых дзён. Уяўляе сабою аднакупальны чатырохслупны трохапсідны храм. У роспісе сабора ўдзельнічалі Андрэй Рублёў і Данііл Чорны (ад першапачатковых фрэсак захаваліся толькі фрагменты расліннага арнаменту на адкосах акон).

Вопіс 1763 года гаворыць аб існаванні ў саборы паперці з рызнічнай у ёй палатай, налева ад заходніх дзвярэй. У 1779 годзе архітэктар Якаўлеў дакладваў аб неабходнасці аднаўлення сценапісу і папраўкі іканастаса ў саборы, а таксама знаходзіў патрэбным прабіць акно з заходняга боку і два акны ўнізе паміж царквою і паперцю і прыбудаваць з паўночнага боку паперць, падобную на тую, што ўжо абкружала храм з паўднёвага і заходняга бакоў.

У XIX стагоддзі ў архітэктуру сабора былі ўнесены значныя змены, якія пачаліся з частковага выпраўлення разбурэнняў 1812 года, пра якія тагачасны настаяцель манастыра, архімандрыт Феафан паведамляў наступнае:

«У саборным манастырскім храме, створаным каля 1360 года свяціцелем Аляксіем мітрапалітам, па абрабаванні таго, пагарэў іканастас і іншае; ад чаго скляпенні з купалам упалі ўнутр храма…».

У 1813 годзе пад наглядам архітэктара Жукава ў саборы былі папраўлены скляпенні і зроблен жалезны дах, у 18181820 гадах — зроблен новы іканастас; у 1837 годзе жывапісец Л. Жукаў распісаў сабор унутры і звонку, а ў 18461850 гадах, па праекту архітэктара П. Герасімава[ru], былі перабудаваны паперці, устроены два прыдзелы з поўначы і поўдня ад сабора, зроблен шатровы верх над ім і значна перароблена нутро будынка.

У 1934 годзе, у сувязі з меркаваным зносам усяго Спаса-Андронікава манастыра, помнік быў абмеран і абследаван архітэктарам П. М. Максімавым[ru], быў састаўлен праект рэстаўрацыі. Апублікаваная ў 1940 годзе Акадэміяй архітэктуры[ru] праца аб гэтым помніку дала нарэшце ўсім яснае ўяўленне аб архітэктурнай каштоўнасці Спаскага сабора.

У 1959—1960 гадах будынак сабора быў рэканструяваны ў першапачатковых формах па праекту Л. А. Давіда[ru] і С. С. Пад'япольскага[ru]. Аднак спрэчнай застаецца рэканструкцыя страчаных верхняй часткі храма (колькасць какошнікаў каля асновы барабана, форма купала, прапорцыі барабана) і перадпартальных лесвіц.

З 1993 года вядуцца археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі выяўлены старажытны прастол Спаскага сабора і найстаражытнейшыя пахаванні, якія прыпісваюцца заснавальнікам Спаса-Андронікава манастыраАндроніку[ru] і Саве[ru] Маскоўскім.

Remove ads

Датаванне

Існуюць храмы (напрыклад, сабор Раства Прасвятой Багародзіцы Раждзественскага манастыра[ru] ў Маскве), пабудаваныя на ўзор Спаскага сабора Андронікава манастыра. Гэтыя аналогіі дазваляюць датаваць Спаскі сабор альбо пачаткам 1390-х гадоў, альбо перыядам 1425—1427, то-бок альбо першым, альбо апошнім у радзе стылістычна і канструктыўна падобных маскоўскіх храмаў. Адсутнасць упамінання аб каменным будаўніцтве ў жыціі Сергія Раданежскага пры яго жыцці дазваляе разглядаць даты 1425—1427 як найбольш імаверныя[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads