Спенсер Кокс

амерыканскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Спенсер Кокс
Remove ads

Спенсер Джэймс Кокс (англ.: Spencer James Cox; нар. 11 ліпеня 1975, Маўнт-Плезант) — амерыканскі палітык, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю. Губернатар штата Юта (з 2021).

Хуткія факты Спенсер Кокс, mayor of a place in Utah[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Правёў дзяцінства ў Фэйрв’ю (Юта). Скончыў Сноў-каледж у горадзе Эфраім, атрымаў ва Ютаўскім дзяржаўным ўніверсітэтам ступень бакалаўра па паліталогіі, а ў Школе права Універсітэта Вашынгтона і Лі — ступень доктара права. Працаваў у адміністрацыі акругі Санпіт, у 2012 годзе абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Юта.

16 кастрычніка 2013 года ўступіў на пасаду віцэ-губернатара Юты (напярэдадні Камітэт Сената штата па зацвярджэнні дзейнасці адміністрацыі аднагалосна адобрыў прапанову губернатара Гэры Герберта аб гэтым прызначэнні пасля адстаўкі Грэга Бэла).

6 ліпеня 2020 года перамог у рэспубліканскіх праймерыз былога губернатара Юты і былога пасла ў Кітаі і Расіі Джона Хантсмана, стаўшы афіцыйным кандыдатам партыі на пасаду губернатара (дзейны губернатар Герберт у папярэдніх выбарах не ўдзельнічаў).

3 лістапада 2020 года ўпэўнена перамог дэмакрата Крыстафера Петэрсана на выбарах губернатара Юты.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads