Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджуmap
Remove ads

Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу (кар. 신의주 특별 행정구, 新義州特別行政區) — рэгіён асаблівага статусу ў КНДР на мяжы з Кітаем. Быў утвораны ў верасні 2002 у раёне горада Сіныйджу у спробе ўвесці элементы рынкавай эканомікі у Паўночнай Карэі. Юрыдычна гэты рэгіён з’яўляецца падабенствам кітайскіх спецыяльных эканамічных зон Ганконга і Макаа, і, як і яны, мае «базавы закон» (기본법; кібон боп). Плошча рэгіёну — 132 км².

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Нідэрландскі бізнесмэн, этнічны кітаец Ян Бінь быў прызначаны першым кіраўніком рэгіёну ў 2002 годзе. Але ўжо ў кастрычніку 2002 года ён быў арыштаваны кітайскімі ўладамі і прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за нявыплату падаткаў і эканамічныя злачынствы.

Remove ads

Населеныя пункты, уключаныя ў рэгіён

  • Горад Сіныйджу (신의주시; 新義州市) — часткова
  • Павет Ыйджу (의주군; 義州郡) — часткова
  • Павет Ёмджу (염주군; 鹽州郡) — часткова
  • Павет Чхольсан (철산군; 鐵山郡) — часткова

Некаторыя часткі рэгіёну з’яўляюцца анклавамі, у якія нельга праехаць, не перасякаючы межаў іншых раёнаў КНДР.

Клімат

  • Сярэднегадавая тэмпература паветра — 9,8 °C
  • Адносная вільготнасць паветра — 68,8 %
  • Сярэдняя хуткасць ветру — 2,2 м/с
Больш інфармацыі Клімат Сіныйджу, Паказчык ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads