Спроба дзяржаўнага перавароту ў Перу (2022)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спроба дзяржаўнага перавароту ў Перу — падзеі снежня 2022 года, калі прэзідэнт Перу Педра Кастылья распусціў парламент краіны праз спробу імпічменту, але не атрымаў падтрымкі і быў зрынуты.
Ход падзей
7 снежня Педра Кастылья распусціў Кангрэс праз спробу імпічменту з боку заканадаўчага органа (парламентарыі ў трэці раз вынеслі на разгляд абмеркаванне магчымага адхілення прэзідэнта ад улады ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі[1]). Кіраўнік дзяржавы неадкладна ўвёў каменданцкі час, сфарміраваў надзвычайны ўрад і склікаў Устаноўчы сход[2][3]. Прэзідэнт заявіў, што Кангрэс беспадстаўна абвінаваціў яго ў здзяйсненні злачынстваў, «падарваўшы такім чынам асновы прававой дзяржавы, дэмакратыі і расстаноўкі сіл паміж заканадаўчай і выканаўчай галінамі ўлады». Ён заклікаў як мага хутчэй правесці выбары для таго, каб вызначыць новы склад парламента і ў дзевяцімесячны тэрмін выпрацаваць новую Канстытуцыю[4].
Гэты акт быў прызнаны апазіцыйнымі перуанскімі СМІ і палітыкамі дзяржаўным пераваротам, а шэраг палітыкаў параўнаў яго з дзеяннямі Альберта Фухіморы падчас перуанскага дзяржаўнага перавароту 1992 года[5][6]. Члены ўрада прэзідэнта Кастылья сышлі ў адстаўку са сваіх пасад неўзабаве пасля абвяшчэння аб роспуску Кангрэса. Узброеныя сілы Перу таксама адхілілі дзеянні прэзідэнта[6][7].
Кастылья быў падвергнуты імпічменту ў той жа дзень і перастаў быць прэзідэнтам пасля таго, як Канстытуцыйны суд Перу адхіліў роспуск кангрэса[8][9][10]. Нечакана палітыка затрымалі[11], а ўлада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны Балуартэ[12].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Presidente Pedro Castillo disuelve temporalmente el Congreso de Perú (ісп.). CNN (7 снежня 2022). Праверана 7 снежня 2022.
- Presidente de Perú disuelve Congreso, declara "gobierno de excepción" y llama a elecciones (ісп.). Voz de América. Праверана 7 снежня 2022.
- PERU21, NOTICIAS (7 December 2022). Golpe de Estado: Pedro Castillo disuelve el Congreso, anuncia que intervendrá el PJ y decreta Estado de Excepción | lo ultimo | urgente | politica | | POLITICA. Peru21(ісп.). Праверана 7 December 2022.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - Aquino, Marco (2022-12-07). Peru's Castillo threatens to dissolve Congress as political crisis deepens. Reuters(англ.). Праверана 2022-12-07.
- Pedro Castillo cierra el Congreso, en vivo: disolución, mensaje del presidente y últimas noticias. Diario AS [іспанская]. 8 December 2022.
- Pozzebon. Peru lawmakers impeach President Castillo after he attempts to dissolve Congress (англ.). CNN (7 снежня 2022). Праверана 7 снежня 2022.
- Reuters (2022-12-07). Peru's Congress votes to remove president Castillo in impeachment trial. Reuters(англ.). Праверана 2022-12-07.
{{cite news}}
:|author=
мае агульную назву (даведка) - Congresso do Peru destitui presidente que tentou golpe(нявызн.). O Antagonista (7 снежня 2022). Праверана 7 снежня 2022.
- After a bungled coup attempt, Peru’s president falls, The Economist, Dec 7th 2022
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads