Спытыгнеў I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спытыгнеў I (чэшск.: Spytihněv I.; каля 875[2] — 915) — чэшскі князь у 894—915 гг.
Remove ads
Кіраванне
Спытыгнеў I стаў князем пасля двух гадоў непасрэднага кіраўніцтва краінай мараўскага кіраўніка пасля смерці Баржывоя I, з прычыны таго, што пасля смерці першага чэшскага князя Спытыгнеў заставаўся малалетнім. З’яўляўся васалам Святаполка I. У 895 годзе мадзьяры ўварваліся ў Маравію і зруйнавалі гэту дзяржаву. Пасля гэтага Спытыгнеў I аб’яўляе Чэшскае княства незалежным. Усё яго кіраванне прайшло ў войнах супраць венграў у саюзе з Баварыяй. Нягледзячы на пастаянныя набегі венграў і няздольнасць іх спыніць, Спытыгневу I удалося абараніць незалежнасць Чэхіі.
Розныя крыніцы ўказваюць дату смерці Спытыгнева I у 905 і 915 годзе. У наш час навукоўцы схіляюцца на карысць апошняй даты[3].
Спытыгнеў I другім пасля свайго бацькі Баржывоя прыняў хрысціянства.
Remove ads
Продкі
Сям’я
Імя жонкі князя невядома. Спытыгнеў I памёр бяздзетным[4].
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
- Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
- H. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
- J. A. Sobiesiak, Bolesław II Przemyślida (+999), s. 139; http://www.moh.cz/cz/panov_03.html Архівавана 18 чэрвеня 2007.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads