Спіс самых высокіх будынкаў Тэхаса

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс самых высокіх будынкаў Тэхаса
Remove ads

Спіс самых высокіх будынкаў Тэхаса ранжыруе па вышыні вышынныя будынкі штата Тэхас, ЗША. Самы высокі будынак Тэхаса — 75-павярховая вежа JPMorgan Chase вышынёй 305 метраў, пабудаваная ў 1982 годзе, якая знаходзіцца ў Х’юстане[1][2]. Другі і трэці па вышыні будынкі — 71-павярховы небаскроб Wells Fargo Plaza вышынёй 302 метра, Х’юстан[3][4] і 72-павярховы небаскроб Bank of America Plaza  (англ.) вышынёй 280 метраў, Далас[5][6].

Самым першым высокім будынкам Тэхаса, які адрозніваўся ад усіх астатніх будынкаў сваёй вышынёй з’яўляецца капітолій штата Тэхас вышынёй 94 метра, пабудаваны ў 1888 годзе[7][8]. Самым першым будынкам Тэхаса вышынёй вышэй за 200 метраў стала 49-павярховая вежа First City Tower  (англ.) вышынёй 202 метра, пабудаваная ў 1981 годзе, Х’юстан[9][10]. Самым першым будынкам Тэхаса вышынёй вышэй за 300 метраў стала 75-павярховая вежа JPMorgan Chase вышынёй 305 метраў, пабудаваная ў 1982 годзе, Х’юстан[1][2].

Бум вышыннага будаўніцтва ў Тэхасе прыйшоўся на 1980-я гады. У гэты перыяд былі пабудаваны 21 з 32 будынкаў вышынёй ад 180 метраў, якія існуюць на гэты момант. На гэты момант не будуюцца новыя будынкі вышынёй ад 180 метраў. Прапанавана 3 праекта, вышыня якіх складзе вышэй 180 метраў. У трох гарадах штата Тэхас размешчаны будынкі вышынёй ад 180 метраў: Х’юстан (19), Далас (12), Осцін (1).

Thumb Thumb Thumb
Від на Даўнтаўн Х'юстана  (англ.) з Тынслі парку Даўнтаўн Даласа  (англ.) Від на Даўнтаўн Осціна з Батлер парку


Remove ads

Пабудаваныя будынкі

У гэтым спісе пералічаны самыя высокія будынкі Тэхаса вышынёй не меней 180 метраў (вышыня вымяраецца па вышыні верхняга архітэктурнага элемента, гэта значыць да верхавіны шпіля). Элементы, якія не з’яўляюцца архітэктурным працягам будынка, напрыклад антэны, не ўлічваюцца. Знак роўнасці (=) у слупку «месца» (№) азначае аднолькавую вышыню двух будынкаў.

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Будынкі, якія будуюцца і прапанаваныя да будаўніцтва

Будуюцца

Па стане на чэрвень 2011 года будаўніцтва новых вышынных будынкаў вышынёй вышэй 180 метраў не вядзецца.

Прапанаваныя

Больш інфармацыі Назва, Выява ...
Remove ads

Спіс самых высокіх будынкаў паводле гарадоў Тэхаса

У спісе прадстаўлены самыя высокія будынкі кожнага з гарадоў Тэхаса з насельніцтвам больш 200 000 чалавек.

Больш інфармацыі Название, Выява ...

Храналогія найвышэйшых будынкаў Тэхаса

Больш інфармацыі Назва, Выява ...
  1. Першапачатковая вышыня Centerpoint Energy Plaza была 198 метраў. Аднак у 1996 годзе былі надбудаваны дадатковыя паверхі і 6-павярховая круглая адтуліна, вышыня стала 225 метраў[23]
Remove ads

Крыніцы

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads