Стакгольмскі заклік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стакгольмскі заклік — зварот Пастаяннага камітэта Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру, які патрабаваў забароны атамнай зброі, устанаўлення строгага міжнароднага кантролю за выкананнем гэтага рашэння і абвяшчэння ваенным злачынцам урада, які першым прыменіць атамную зброю супраць якой-небудзь краіны. Прынята на сесіі Пастаяннага камітэта, якая праходзіла ў Стакгольме 15—19 сакавіка 1950. У падтрымку выступілі розныя міжнародныя дэмакратычныя арганізацыі. З сакавіка па лістапад 1950 пад дакументам паставілі подпісы каля 500 млн. чал., у тым ліку 115 514 703 з СССР — усё дарослае насельніцтва краіны.

31 мая — 2 чэрвеня 1975 праходзіла сесія Прэзідыума Сусветнага Савета міру, які, адзначыўшы 25-годдзе дакумента, звярнуўся да ўсіх урадаў, грамадскіх рухаў і арганізацый, якія выступаюць за мір і прагрэс чалавецтва, з заклікам аб’яднаць сілы для «новага сусветнага наступлення» на гонку ўзбраенняў у барацьбе за ўсеагульнае і поўнае раззбраенне. Гэты заклік стаў вядомы як новы Стакгольмскі заклік і атрымаў шырокую падтрымку.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads