Станавое нагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станаво́е наго́р’е[3] (руск.: Становое нагорье) — горная сістэма ў Расіі, у Забайкаллі на тэрыторыі Бураціі.
Цягнецца каля 700 км ад паўночным ускрайку Байкала да сярэдняга цячэння ракі Алёкма ў напрамку ўсход — паўночны ўсход. Шырыня больш за 200 км[1]. Вышыні да 3142 м[2].
Уключае высакагорныя хрыбты Паўднёва-Муйскі, Паўночна-Муйскі, Кадар, Удакан, Каларскі і буйныя міжгорныя катлавіны Байкальскага тыпу на вышыні 500—1000 м (Верхнеангарская, Муйска-Куандзінская, Верхнечарская).
Станавое нагор’е складзена галоўным чынам крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі пры паўсюдным распаўсюджванні шматгадовамерзлых парод. Прысутнічаюць радовішча золата, медзі, флюарыта, каменнага вугалю. Тыповыя формы рэльефу — альпійскія.
Расліннасць прадстаўлена ў асноўным лістоўнічнай тайгой на горных схілах, змяняецца на вышынях больш за 1200 м рэдкалессем і горнай тундрай.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads