Станіслава Вячаславаўна Умец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслава Вячаславаўна Умец (нар. 1991, Брэст) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Навучалася ў СШ № 14 г. Брэста, у класе журналістыкі і гісторыі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурнае рэдагаванне», магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 года — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання» і «Трэвэл-медыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ[1].
Remove ads
Узнагароды
- пераможца літаратурнага конкурса «Першацвет» у намінацыі «Проза» (2018).
- нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Лепшы дэбют» за кнігу «Сэрца Сакры»(2019)[2].
Творчасць
У 17 гадоў напісала свой першы раман.
Яе апавяданні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе «Нёман», газетах «Народная трыбуна», «ЛіМ», «Звязда».
Творы
- Сэрца Сакры (2018)[3]
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads