Станіслаў Грос

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Грос
Remove ads

Станіслаў Грос (чэшск.: Stanislav Gross; 30 кастрычніка 1969, Прага, Чэхаславакія — 16 красавіка 2015, Прага, Чэхія) — чэшскі палітык, прэм’ер-міністр Чэхіі з 4 жніўня 2004 года па 25 красавіка 2005 года.

Хуткія факты Станіслаў Грос, 5-ы Старшыня Урада Чэхіі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1969 года ў Празе (Чэхаславакія). Скончыў тэхнічную школу ў Празе, працаваў памочнікам машыніста. Пазней атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Карлавага ўніверсітэта.

Уключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць адразу пасля «аксамітавай рэвалюцыі», уступіў у ЧСДП. У 1992 годзе быў выбраны ў парламент Чэхіі, у 2000 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Мілаша Земана.

У 2004 годзе Уладзімір Шпідла, які сыйшоў у адстаўку з-за няўдалага выступлення партыі на выбарах у Еўрапарламент, перадаў сваю пасаду Гросу, які ў момант свайго прызначэння быў адным з самых папулярных палітыкаў у Чэхіі[4]. Аднак вельмі хутка Грос быў вымушаны сысці ў адстаўку па прычыне падзення яго асабістага рэйтынгу; у прыватнасці, яму інкрымінавалася купля дарагой кватэры ў Празе за грошы незразумелага паходжання[5].

Памёр 16 красавіка 2015 года ў Празе.

Remove ads

Зноскі

  1. BillionGraves — 2011.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37774202'></a>
  2. Lidovky.cz, Lidové noviny — 2012. — ISSN 1213-1385; 0862-5921 Праверана 28 студзеня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q82511285'></a>
  3. Aktuálně.cz — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10728976'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads