Станіслаў Каня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Каня (польск.: Stanisław Kania; 8 сакавіка 1927,Урацанка, Польская Рэспубліка — 3 сакавіка 2020, Варшава) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар цэнтральнага камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі (1980—1981). Дэпутат Сейма ПНР VI—IX скліканняў (1972—1989).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Урацанка ў сям’і малазямельнага селяніна. З 1942 года быў рабочым. З 17-гадовага ўзросту (1944 года) — удзельнік антыфашысцкага супраціву.
У красавіку 1945 года ўступіў у Польскую аб’яднаную рабочую партыю. Вёў грамадскую работу сярод моладзі, быў адным з арганізатараў польскага моладзевага руху.
6 верасня 1980 года абраны на пасаду першага сакратара ЦК ПАРП замест Эдварда Герэка, пасля забастовак у Гданьску, якія арганізаваў прафсаюз «Салідарнасць». Быў адпраўлены ў адстаўку 18 кастрычніка 1981 года. Яго месца заняў Войцех Ярузельскі.
Remove ads
Зноскі
- Stanisław Kania // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Stanisław Kania // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- Stanislaw Kania // Stanislaw Kania, 92, Polish Leader During Solidarity’s Rise, Dies / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 4 сакавіка 2020.
- https://www.nytimes.com/2020/03/03/world/europe/stanislaw-kania-dead.html Праверана 4 сакавіка 2020.
- Catalog of the German National Library Праверана 27 сакавіка 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads