Старое Прыбужжа (вёска)
вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старо́е Прыбу́жжа[1] (трансліт.: Staroje Prybužža, руск.: Старое Прибужье) — вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Міхееўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 4 кіламетры на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін[2], за 65 кіламетраў ад Магілёва[2], за 14 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес[2], каля ракі Проня, за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Р123 Магілёў — Дрыбін.
Гісторыя
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 372 чалавекі ў 87 дварах[3]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 87 двароў, забіта 17 чалавек[3].
Насельніцтва
- 242 жыхары, 100 двароў (2001)[2]
Інфраструктура
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- Галіна Калтунова Заслуженный работник здравоохранения БССР Нина Коробко из деревни Уша: «Нужно вдыхать счастье, а выдыхать доброту» Архівавана 6 красавіка 2023. (бел.) // Масава-палітычная газета «Полымя» Карэліцкага раёна
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads