Старыя вароты (паэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Стары́я вароты» (польск.: Stare wrota) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. Паэт прызнаваў яе за адну з найлепшых у сваёй творчасці[1].
Паэма была напісаная ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне і выдадзеная асобным выданнем у 1857 г.[2] Яе пісьменнік прысвяціў Ігнацыю Ходзьку[3].
На думку Тадэвуша Піні, адзін з найпрыгажэйшых твораў паэта[4].
Remove ads
Напісанне
У прадмове аўтар прызнаецца, што напісаў паэму пад уражаннем малюнка, дасланага Язэпам Крашэўскім. Там была старая вясковая брама з подпісам «шаноўныя старыя вароты» (польск.: Poczciwe stare wrota). Паэт задумаўся над гэтай выявай, у гэты час ён чытаў творы Скаргі, таму яна нагадала яму гісторыю[5], як Пётр Скарга за сумленную службу забяспечыў свайго вазніцу пенсіяй. На аснове гэтага Сыракомля і стварыў сюжэт сваёй паэмы[3].
Remove ads
Змест
Пётр Скарга прыехаў адведаць свайго былога вазніцу Шалігу, той папрасіў яго забраць з сабой у сталіцу ягонага сына, каб ён зрабіў там кар’еру. Праз шмат гадоў, калі памёр ужо і Скарга, і старэйшы Шаліга, маладзён пастанавіў пайсці на службу да Багуслава Радзівіла, перайшоўшы такім чынма на бок шведаў. Аўтар расцэньвае гэты ўчынак як здраду, падкрэсліваючы пачатковую матывацыю прагай грошай. Шаліга вяртаецца дадому, маючы намер аднавіць родавае котлішча. Аднак старыя вароты падаюць на брычку. выкончваючы запавет Скаргі, што, калі ўвойдзе сюды здраднік, няхай яны абваляцца[6].
Remove ads
Зноскі
- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 126. Архівавана 5 лютага 2023.
- Syrokomla, Wł. Stare wrota (польск.). — Wilno: M. Orgelbrand, 1857. — 132 с.
- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 126. Архівавана 5 лютага 2023.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 172.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 180.
- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 126-127. Архівавана 5 лютага 2023.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads