Стары Лепель (археалагічны помнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары Лепель — археалагічны помнік каля вёскі Стары Лепель Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае гарадзішча і селішча.
Гарадзішча
Насупраць вёскі, на востраве плошчай каля 25 га. Займае адзін з пагоркаў. Адкрыў у 1969 годзе Г. В. Штыхаў. Абследавалі ў 1969 і 1979 гадах М. А. Ткачоў, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Пашкоджана больш познім могільнікам. У абрыве пляцоўкі, падмытай возерам, знойдзена ляпная штрыхаваная кераміка, косці жывёл, абпаленыя камяні, вуголле, шлак. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца III—IV стагоддзямі.
Remove ads
Селішча
Знаходзіцца насупраць вёскі, на востраве плошчай каля 25 га і займае яго сярэдняю і паўночныя часткі. Абследавалі ў 1969 і 1970 гадах М. А. Ткачоў, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. У час шурфоўкі і ачысткі абрывістых краёў селішча знойдзена шмат ганчарнай керамікі XIV—XVI стагоддзяў, медныя бранзалеты — «змеегаловікі», пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, манеты XV—XVI стагоддзяў, жалезныя наканечнікі стрэл XIV—XVI стагоддзяў, шпора і іншыя рэчы. Культурны пласт 0,2-0,4 м. Атаясамліваюцца з паселішчам Лепель (Лепля).
Remove ads
Літаратура
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
- Гусева, Е. Земля курганов и капищ / Е. Гусева // Планета. — 2012. — № 11. — С. 64-71.
Спасылкі
- Стары Лепель (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads