Статуэтка жанчыны (Елісеевічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Статуэтка жанчыныскульптурная выява аголенай жанчыны з верхнепалеалітычнай стаянкі Елісеевічы (Бранская вобласць), выяўленая ў 1935 годзе археолагам К. М. Палікарповічам. Некаторыя крыніцы называюць статуэтку найстаражытнай выявай чалавека на тэрыторыі Беларусі[1], хоць у наш час Елісеевічы з'яўляюцца часткай Расіі

Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
Remove ads

Апісанне

Выразаная з мамантавага біўня і мадэліраваная ў тыповым для палеаліту стылі статуэтка мае даўжыню 15 см. Прапорцыі фігуркі некалькі выцягнутыя за кошт адносна доўгага торса, які плаўна перазодзіць у масіўныя, выразна аформленыя і надзвычай пластычныя ногі. Ступні ног ледзь пазначаны, не выразаны таксама рукі і галава. Знаходка вылучаецца сярод аналагічных твораў значнай ступенню рэалістычнасці, разумнымі межамі гіпертрафіі, стараннасцю выканання.

Remove ads

Зноскі

  1. Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. ISBN 5-343-00155-6.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads