Статыстычны ансамбль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Статыстычны ансамбль фізічнай сістэмы — набор разнастайных станаў дадзенай сістэмы, якія адпавядаюць вызначаным крытэрыям. З'яўляецца асноўным паняццем статыстычнай фізікі[1].
Прыкладамі статыстычнага ансамбля з'яўляюцца:
- мікракананічны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з зададзенымі (пастаяннымі) энергіяй, імпульсам і момантам імпульсу сістэмы;
- кананічны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з пастаяннай колькасцю часціц;
- вялікі кананічны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з пераменнай колькасцю часціц (і з зададзеным хімічным патэнцыялам);
- адкрыты статыстычны ансамбль, які апісвае станы сістэмы з пераменнай колькасцю часціц (з зададзеным хімічным патэнцыялам) і з правільным улікам паверхневых членаў;
- ізатэрмічна-ізабарычны ансамбль;
- нераўнаважныя (квазіраўнаважныя) статыстычныя ансамблі.
Фізічны сэнс набывае функцыя размеркавання сістэмы па статыстычнаму ансамблю, г.зн. размеркаванне верагоднасці сістэмы знаходзіцца ў тым ці іншым фізічным стане. Звычайна разглядаюцца раўнаважкія размеркаванні, якія апісваюць фізічныя сістэмы, якія знаходзяцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе з навакольным асяроддзем. У агульным выпадку любая фізічная сістэма можа знаходзіцца ў нераўнаважным стане.
Remove ads
Зноскі
- Статистический ансамбль(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads