Стаханаўская (станцыя метро)
станцыя метрапалітэна ў Маскве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Стаханаўская» (руск.: «Стаха́новская») — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Някрасаўскай лініі. Размешчана ў Разанскім раёне (ПдУАА), названа ад аднайменнай вуліцы. Адкрыццё адбылося 27 сакавіка 2020 года ў складзе ўчастка «Ляфортава» — «Касіно». Калонная двухпралётная станцыя дробнага залажэння з двума берагавымі платформамі. Аднайменная вуліца, за 600 метраў ад якой знаходзіцца станцыя метро, названа ў гонар шахцёра-перадавіка Аляксея Стаханава, пачынальніка так званага стаханаўскага руху ў СССР. Станцыя размешчана на скрыжаванні Разанскага праспекта і 2-га Грайваронаўскага праезду паміж станцыямі «Ніжагародская» і «Окская». Станцыя мае адзін вестыбюль.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads