Стральба на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стральба на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта
Remove ads

21 снежня 2023 года адбылася ўзброеная атака на філасоўскі факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе. Інцыдэнт стаў пятым і найбуйнейшым масавым забойствам у сучаснай гісторыі Чэхіі з ужываннем агнястрэльнай зброі[1]. Гэта таксама самы смяротны масавы расстрэл у Еўропе пасля тэракту ў Парыжы ў лістападзе 2015 года[2].

Thumb
Будынак факультэта мастацтваў, фатаграфія наступным днём па стральбе.
Хуткія факты Стральба на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта, Месца нападу ...

У сувязі з трагедыяй урад Чэшскай Рэспублікі абвясціў 23 снежня днём жалобы[3].

Remove ads

Абставіны нападу

Днём 21 снежня 2023 года паліцыя абвясціла ў вышук 24-гадовага мужчыну, які, як мяркуецца, здзейсніў забойства ў вёсцы ў раёне Кладна. Супрацоўнікі паліцыі мелі інфармацыю, што ён збіраецца прыехаць на лекцыю ў будынак Карлавага ўніверсітэта, але памылкова лічылі, што гаворка ідзе пра будынак на вуліцы Цэлетна (дом 559/14), тады як ён накіроўваўся да корпуса філасофскага факультэта на плошчы Яна Палаха (дом 1/2). Паліцыянты прыбылі на Цэлетна і хутка эвакуіравалі студэнтаў і супрацоўнікаў. У гэты час зламыснік увайшоў у будынак філасофскага факультэта, дзе падняўся на дах і адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся на плошчы. Першы званок у паліцыю з паведамленнем аб стральбе паступіў у 14:59 (CET)[4].

Неўзабаве да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ўсіх сілавых структур горада, якія прыступілі да эвакуацыі будынка, ачапілі плошчу і прылеглыя да яе вуліцы і зачынілі станцыю метро «Старамесцка»[5][6]. Па даных тэлеканала TV Nova, паліцыянты выкрыквалі абразы ў адрас нападніка, каб адцягнуць яго ўвагу ад ахвяр, якія спрабавалі эвакуявацца[7]. Праз гадзіну паліцыя пацвердзіла, што нападнік нейтралізаваны[8].

Remove ads

Загінулыя і пацярпелыя

Thumb
Стыхійны мемарыял ля корпуса філасофскага факультэта.

Выступаючы ўвечары пасля здарэння на прэс-канферэнцыі, кіраўнік паліцыі Чэхіі заявіў, што ў выніку стральбы агулам загінулі 15 чалавек, 25 пацярпелі, з іх 10 атрымалі цяжкія раненні[9].

Раніцай наступнага дня міністр унутраных спраў Віт Ракушан заявіў, што паліцыі вядомыя асобы ўсіх пятнаццаці загінулых і што адным з іх з’яўляецца сам нападнік. Сярод 25 параненых было трое замежнікаў[10] (адзін грамадзянін Нідэрландаў і двое грамадзян ААЭ).

Адной з ахвяр стала Ленка Глаўкова — кіраўнік Інстытута музычных навук філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта, член Кембрыджскай навуковай асацыяцыі «Еўрапейская акадэмія», якая займалася даследаваннем сярэднявечнай і ранняй музыкі Новага часу, а таксама выкладала гісторыю музыкі на факультэце[11][12].

Remove ads

Асоба нападніка

Паводле папярэдніх звестак, злачынцам з’яўляецца 24-гадовы студэнт філасофскага факультэта Давід Козак (чэшск.: David Kozák). Нападнік пражываў у вёсцы Хостаўнь за 9 кіламетраў ад Прагі[13]. У чэрвені 2022 года ён абараніў бакалаўрскую працу па тэме «Праблематыка антаганізму Галіцкага сялянскага паўстання і Кракаўскага паўстання ў 1846 годзе»[14][15] і атрымаў ступень бакалаўра гісторыі і еўрапейскіх даследаванняў. 28 красавіка 2023 года ў пасольстве Польшчы ў Празе яму была ўручана прэмія Марыяна Шыйкоўскага, якую яму прысудзіў Польскі інстытут у Празе ў катэгорыі Лепшая бакалаўрская праца[16].

На прэс-канферэнцыі паліцыя паведаміла, што злачынец выкарыстаў даўгаствольную агнястрэльную зброю, якой валодаў легальна; у агульнай складанасці ён валодаў васьмю адзінкамі зброі, дзве з якіх з’яўляюцца даўгаствольнымі, усе яны былі зарэгістраваныя[17][18].

З самага пачатку паліцыя прапрацоўвала версію, што зламыснік быў таксама вінаватым падвойнага забойства ў Кланавіцкім лесе, якое адбылося за шэсць дзён да гэтага[19]. Пасля гэтая версія была пацверджана балістычнай экспертызай[20].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads