Стральба ў Льюістане

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

25 кастрычніка 2023 года ў Льюістане (штат Мэн, ЗША) адбылася стральба. Прынамсі 18 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні[1][2]. Гэты выпадак стаў самым буйным масавам забойствам у краіне за год[3].

Хуткія факты Стральба ў Льюістане, Месца нападу ...
Remove ads

Падзеі

Вечарам у боўлінг-клубе Sparetime Recreation пачалася стральба. Прыкладна ў 19:15 на выклік аб узброеным нападзе да месца падзей прыбылі паліцыянты і ратавальнікі. Неўзабаве паступіла паведамленне аб стральбе ў рэстаране Schemengees Bar & Grille, а затым у краме Walmart[4]. У 8 гадзін вечара офіс шэрыфа акругі Андраскогін і паліцыя штата Мэн папярэдзілі жыхароў аб стральбе[5].

Першапачаткова паведамлялася, што прынамсі 22 чалавекі былі забітыя і 50—60 чалавек атрымалі раненні[1][6], хоць некаторыя крыніцы пазней заяўлялі пра 15—20 загінулых і 50 пацярпелых[7]. Пасля паліцыя штата Мэн на прэс-канферэнцыі паведаміла, што было забіта 18 чалавек, ячшэ 13 паранены[8]. Не ўсе параненыя атрымалі агнястрэльныя раненні; некаторыя атрымалі траўмы ў цісканіне[7].

Remove ads

Наступствы

На наступны дзень былі адменены заняткі ў муніцыпальным каледжы штата Мэн і дзяржаўных школах Льюістана[9][10].

Да расследвання нападу падключана ФБР[11].

Хутка паліцыя пачала вышук падазраванага — 40-гадовага Роберта Карда[12]. Меркаваны нападнік быў інструктарам па агнястрэльнай зброі і меў ваенны вопыт[13]. Адзін час працаваў інструктарам па стралковай зброі ва Украіне[14].

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads