Стральба ў Монтэрэй-Парк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стральба ў Монтэрэй-Парк
Remove ads

21 студзеня 2023 года ў Монтэрэй-Парк  (англ.) (штат Каліфорнія, ЗША) адбылася масавая стральба.

Хуткія факты Стральба ў Монтэрэй-Парк, Месца нападу ...
Remove ads

Атака

У 22:22 у будынку студыі Star Dance Studio на скрыжаванні Вест-Гарві-авеню і Гарфілд-авеню паблізу 100-га квартала адбылася страляніна[1][2][3]. Налётчык меў пры сабе аўтамат[4]. У ходзе атакі дзесяць чалавек загінулі, дзесяць атрымалі раненні (адзін паранены памёр у бальніцы на наступны дзень[5]). Нападніка затрымаць не ўдалося[6][7].

Праз 17 хвілін стралок з’явіўся ў Альгамбра  (англ.) за 4,8 км ад Монтэрэй-Парк. Ён увайшоў у студыю Lai Lai. Два чалавекі ў бальнай зале адбілі ў яго агнястрэльную зброю. Пасля гэтага нападнік схаваўся на белым грузавым фургоне[8][9][10][11]. Пазней паліцыя выявіла стралка і яго грузавік на стаянцы за 30 км ад Торанса. Мужчына скончыў жыццё самагубствам[12].

Напад здзейснены напярэдадні кітайскага Новага года, які даўно стаў адным з традыцыйных святаў горада, паколькі большасць насельніцтва (65 %) маюць азіяцкае паходжанне[13]. У той дзень дзясяткі тысяч людзей сабраліся на адкрыцці двухдзённага фестывалю[13][14], аднаго з найбуйнейшых у Паўднёвай Каліфорніі[1]. Святочныя мерапрыемствы скончыліся яшчэ ў 9 гадзін вечара[15].

Remove ads

Стралок

Паводле папярэдніх звестак паліцыянтаў, налётчыкам быў мужчына-азіят узростам ад 30 да 50 гадоў, ростам 1,78 м, вагой 68 кг, у чорнай скураной куртцы, шапцы і акулярах[16][17]. Асоба была ідэнтыфікавана толькі калі выявілі цела. Стралком апынуўся 72-гадовы кітайскі эмігрант Ху Кан Тран[18].

Наступствы

Пасля інцыдэнту мясцовыя ўлады адмянілі другі дзень фестывалю[6]. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даручыў Федэральнаму бюро расследаванняў (ФБР) аказаць поўную падтрымку гарадской адміністрацыі ў раследванні[13].

Зноскі

  1. Dalton, Andrew (January 22, 2023). Police: Gunman on the loose after killing 10 near LA. Associated Press. Архівавана з арыгінала January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  2. Kim, Juliana. 10 people have been killed in a shooting near LA after a Lunar New Year festival. NPR (22 студзеня 2023). Праверана January 22, 2023.
  3. 10 killed in Monterey Park shooting as Lunar New Year is celebrated (англ.). Pasadena Star-News (22 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
  4. Mejia, Brittny (January 23, 2023). Death toll rises to 11 in Monterey. Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала January 23, 2023. Праверана January 23, 2023.
  5. Winton, Richard; Park, Jeong; Jany, Libor; Lin, Summer; Ellis, Summer (January 22, 2023). 10 people killed, 10 injured in mass shooting at Monterey Park dance studio. The Los Angeles Times. Праверана January 22, 2023.
  6. Monterey Park: Nine people dead after shooting near LA, police say. BBC News. January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  7. Monterey Park mass shooting: 2nd possible scene in Alhambra cleared after authorities investigate possible connection. CBS News (22 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  8. 2nd scene in Alhambra cleared after police investigate possible connection to Monterey Park mass shooting (англ.). Yahoo! News. Архівавана з першакрыніцы January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  9. Live updates: Suspect in shooting at dance hall near Los Angeles is dead, sheriff says (англ.). NBC News. Праверана 23 January 2023.
  10. Winton, Richard; Park, Jeong; Jany, Libor; Lin, Summer; Ellis, Summer (January 22, 2023). 10 people killed, 10 injured in mass shooting at Monterey Park dance studio. The Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  11. Monterey Park shooting: Suspect at large after shooting near LA kills 10. BBC News. January 22, 2023. Архівавана з арыгінала January 22, 2023. Праверана January 22, 2023.
  12. Horti, Samuel. Festival distances itself from shooting. BBC (22 студзеня 2023). Праверана January 22, 2023.
  13. Live updates: Monterey Park, California mass shooting leaves at least 10 dead (англ.). CNN (22 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
  14. 'We don't know if it's targeted': 10 dead, manhunt underway in California after Monterey Park mass shooting. Live updates.. USA Today (22 студзеня 2023). Праверана January 22, 2023.
  15. Gunman had been a regular patron at dance hall he attacked, according to people who knew him (англ.). CNN (22 студзеня 2023). Праверана 23 January 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads