Страхавы поліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Страхавы поліс (англ.: insurance policy, фр.: police, італ.: polizza — распіска, квітанцыя) — як правіла, імянны дакумент, які пацвярджае афармленне дагавора страхавання, выданы страхавой кампаніяй (страхоўшчыкам) страхавальніку (застрахаванаму). Ён таксама змяшчае ўказанне на суб’ектаў страхавых адносін і істотныя ўмовы дагавора страхавання [1], напрыклад, від, аб’ект, пачатак і канец дзеяння страхавання, памер страхавой сумы, звесткі аб страхоўшчыку, страхавальніку і іншыя ўмовы[2]. Поліс выдаецца страхавальніку пасля афармлення дагавора і аплаты страхавой прэміі[3]. У полісе таксама павінна змяшчацца спасылка на дзейсныя правілы страхавання. Да каштоўных папер страхавы поліс не адносіцца[1].
Remove ads
Апісанне
Страхавы поліс звычайна павінен утрымоўваць:
- назву дакумента;
- найменне, юрыдычны адрас і банкаўскія рэквізіты страхоўшчыка;
- поўнае найменне ці прозвішча, імя, імя па бацьку страхавальніка і яго адрас;
- указанне аб’екта страхавання;
- памер страхавой сумы;
- указанне страхавой рызыкі;
- памер страхавога ўнёску (унёскаў), тэрміны і парадак яго аплаты;
- тэрмін дзеяння дагавора страхавання, парадак змены і спынення дагавора страхавання;
- іншыя ўмовы па пагадненні бакоў, у тым ліку дадаткі да правіл страхавання, або выключэнні з іх;
- подпісы бакоў.
Поліс страхавання жыцця звычайна ўтрымоўвае ўказанне выгоданабыўцы. У шэрагу відаў страхавання (марское страхаванне, страхаванне маёмасці і іншыя) страхавы поліс можа быць аформлены на прад’яўніка, без указання выгоданабыўцы. У такіх выпадках для ажыццяўлення страхавальнікам ці выгоданабыўцам праў па такім дагаворы неабходна прад’яўленне гэтага поліса страхоўшчыку[1].
Па асобных відах страхавання дзейнічаюць тыпавыя формы полісаў (напрыклад, формы поліса па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў і па абавязковым медыцынскім страхаванні).
Пры страхаванні грузаў нароўні з полісам, якія дзейнічаюць на адну партыю груза, могуць ужывацца генеральныя полісы, па якім страхуюцца розныя партыі аднатыпных грузаў. У таксаваным полісе загадзя паказваецца ацэнка кошту застрахаванай маёмасці[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads