Строй (ваенная справа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Строй[1] — вызначанае статутам размяшчэнне ваеннаслужачых, вайсковых падраздзяленнеў і часцей для іх сумесных дзеянняў у пешым парадку і на машынах.



Строй забяспечвае хуткае перамяшчэнне войскаў і кіраванне імі. У строі выдзяляюць фронт, тыльны бок, флангі, шырыню і глыбіню. Аснову строю складаюць шарэнгі і лініі машын. Ваеннаслужачыя, падраздзяленні, часці, машыны размяшчаюцца на ўстаноўленых дыстанцыях і інтэрвалах.
Строі падзяляюцца на аднашарэнгавыя і двухшарэнгавыя, паходныя, разгорнутыя, самкнутыя і разамкнутыя, калоны, лініі машын. Строй караблёў: кільватар, пеленг і інш. Строй самалётаў: калона, ромб, змейка і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads