Структурная геалогія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Структурная геалогія ці марфалагічная тэктоніка — раздзел геатэктонікі, які вывучае формы залягання горных парод у зямной кары[1][2]. Формы залягання горных парод ці структурныя формы падзяляюцца на першасныя, гэта значыць тыя, што ўзніклі разам з фарміраваннем самой пароды, і другасныя, што ўтварыліся ў выніку тэктанічных дэфармацый першасных формаў.

Гісторыя

Структурная геалогія з’яўляецца найбольш раннім раздзелам геатэктонікі. Яна ўзнікла ў 20-30 гады XIX стагоддзя з вывучэння тэктанічных дыслакацый дробнага і сярэдняга маштабу памерам да дзясяткаў — першых сотняў кіламетраў. Сфармаваўшыся да 80-90 гадоў XIX стагоддзя яна пераходзіць да вылучэння тэктанічных адзінак кантынентальнага і глабальнага маштабу і паступова перарастае ў геатэктоніку.

Remove ads

Зноскі

  1. Хаин В. Е., Ломизе М. Г. Геотектоника с основами геодинамики. М.: Издательство МГУ, 1995. — С. 5. — 480 с. 3 000 экз. ISBN 5-211-03063-X.
  2. Белоусов В. В. Структурная геология. — 3-е изд. М.: Издательство МГУ, 1986. — С. 5. — 248 с. 4 600 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads