Стрыжань (біялогія)
Цэнтральная частка сцябла або кораня раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стры́жань[1] у біялогіі — цэнтральная частка сцябла або кораня насенных раслін, якая запоўнена рыхлай парэнхімнай тканкай.
Стрыжань утвараецца са стрыжнёвай сістэмы верхавінкі і звычайна складаецца з танкасценных клетак. У стрыжні маюцца камяністы клеткі, млечнікі, у хвойных раслін — смаляныя клеткі, у астравых — эфіраалейныя хады. Унутраная частка стрыжня можа разрывацца і ўтвараць паветраную поласць (парасонавыя, некаторыя злакі) або некалькі поласцей (напрыклад, вінаград). У многіх раслін у стрыжні адбываецца назапашванне пажыўных рэчываў).
Тэрмінам стрыжань таксама пазначаюць сцябло, цэнтральную частку коласа, шышкі і інш.
Remove ads
Гл. таксама
- Стрыжнёвая каранёвая сістэма
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads