Стрынгер (авіяцыя)
падоўжны элемент корпуса лятальнага апарата From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стры́нгер[1] (англ.: stringer ад string — звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент сілавога набору корпуса лятальнага апарата, ракеты.

Асноўнае прызначэнне стрынгераў ва ўспрыманні восевых нагрузак сціскання і расцяжэння. Таксама стрынгеры ўспрымаюць аэрадынамічныя нагрузкі, мацуюць абшыўку і павышаюць яе жорсткасць.

У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць стрынгеры тыпавыя (забяспечваюць жорсткасць канструкцыі), стыкавыя (па стыках абшыўкі) і ўзмоцненыя (у месцах дзеяння засяроджаных нагрузак або па краях выразаў у абшыўцы). Для павышэння жывучасці канструкцыі ў месцах магчымага з’яўлення папярочных трэшчын у абшыўцы ставяцца стрынгеры матэрыялаў з высокай трываласцю, якія выконваюць ролю абмежавальнікаў распаўсюджвання трэшчын[2]. Стрынгеры крыла ствараюцца са зменнай плошчай у папярочным сячэнні, якая памяншаецца да канца крыла, што дае магчымасць паніжэння масы і стварэння аднолькава трывалай канструкцыі[3].
Сучасныя самалёты адрозніваюцца стрынгерамі з гнутых і прасаваных адкрытых і закрытых профіляў з крокам устаноўкі 150—400 мм[3]. Таўшчыня сценкі стрынгераў звычайна знаходзіцца ў межах 0,5—3 мм[3].
Remove ads
Зноскі
- Стрингер в авиастроении (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023) // Партал «Большая российская энциклопедия»
- Стрингер самолёта. Стрингер крыла самолёта // Avia.pro (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads