Студзяні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студзяні́[1] — структураваныя (падобныя на цвёрдыя) сістэмы палімер—растваральнік. Для гэтых сістэм часам ужываюць тэрмін «гелі», які ў калоіднай хіміі пазначае скаагуліраваныя золі[2].
Студзяні складаюцца з высокамалекулярных злучэнняў і вадкасцей. Характэрныя ўласцівасці студзянёў — адсутнасць цякучасці, здольнасць захоўваць форму, трываласць і пругкасць. Гэтыя ўласцівасці абумоўлены наяўнасцю прасторавай сеткі макрамалекул, злучаных у асобных «вузлах» сіламі міжмалекулярнага ўзаемадзеяння або хімічнымі сувязямі рознай прыроды.
Студзяні ўтвараюцца пры набраканні сеткавых палімераў у вадкасці (студзяні I тыпу) ці з раствораў палімераў пры змяненні тэмпературы і складу (студзяні II тыпу)[1]. Тыповыя студзяні — аморфныя гамагенныя сістэмы, якія часам утрымліваюць у вузлах структурнай сеткі драбнюткія крышталічныя вобласці — крышталіты[3].
У студзянях I тыпу вузлы прасторавай сеткі ўтвораны моцнымі папярочнымі хімічнымі сувязямі. Іх абарачальная дэфармацыя абумоўлена энтрапійным эфектам выпроствання і абнаўлення канфігурацыі скручаных участкаў макрамалекулярных ланцугоў паміж «вузламі». Студзяні II тыпу — гетэрагенныя структуры, якія ўзнікаюць пры распадзе гамагенных раствораў палімераў на канцэнтраваную фазу і фазу з нізкай канцэнтрацыяй палімера. Фазавы распад абумоўлены зменай актыўнасці растваральніка пры ўвядзенні ў раствор асаджальніка або рэзкай змены тэмпературы раствору.
Утварэнне студзянёў шырока выкарыстоўваецца ў тэхналогіі пластмас, вытворчасці гумы, хімічных валокнаў, харчовых прадуктаў і распаўсюджана таксама ў біялагічных працэсах.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Студни // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads