Студэнцкая думка (1988)
беларускамоўны часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Студэ́нцкая ду́мка» ― беларускамоўны часопіс, першы нумар якога выдадзены ў Мінску ў лістападзе 1988 года студэнцкім патрыятычным згуртаваннем «Світанак».[1] Першапачаткова выдаваўся на 8 старонках фармату А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курснік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Міхно. У 1990 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў пераняло выданне часопіса, рэдактарам якога стаў Зміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопіса да канца года вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыццяўляўся на ротапрынтах у навукова-даследчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў. 13 красавіка 1999 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс.
Remove ads
Зноскі
- Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год . Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads