Ступені параўнання
граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ступе́ні параўна́ння[1] — граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безаасабовых слоў (прэдыдактываў), якая выказвае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням або станам.
Традыцыйна адрозніваюць 3 ступені параўнання:
- станоўчую (пазітыў), якая пазначае прыкмету без прамога супастаўлення з іншымі яго праявамі;
- параўнальную (кампаратыў), якая паказвае на тое, што якая-небудзь прыкмета ўласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму;
- найвышэйшую (суперлатыў), якая паказвае, што прадмет або дзеянне валодае названымі прыкметамі ў большай ступені, чым усе астатнія[2].
Часам разглядаюць тоесную ступень (экватыў) — параўнальныя абароты са значэннем аднолькавай ступені якасці (напрыклад, руск.: «такой же умный, как…», фр.: «aussi grand que…)[2].
Remove ads
У беларускай мове
У беларускай мове адрозніваюць 3 ступені параўнання[1].
- Звычайная — абазначае якасць прадмета без параўнання з іншымі праяўленнямі той жа якасці (напрыклад, «зялёны», «стары»).
- Вышэйшая — паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню у большай ступені, чым іншаму. Утвараецца ў прыметнікаў з дапамогай суфікса «-эйш-» («-ейш-»), прыслоўяў і безасабова-прэдыдактыўных слоў — з дапамогай суфікса «-эй-» («-ей-»). Прыклады: «старэйшы», «зелянейшы», «старэй», «даўней».
- Найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най-» ад формы вышэйшай ступені. Напрыклад, «найлепшы», «наймацнейшы», «найбольш», «найлепш».
Адрозненні ў ступені якасці таксама перадаюцца спалучэннямі (напрыклад, «больш моцны», «смялей за ўсіх», «старэйшы за яго»), якія з’яўляюцца складанымі (аналітычнымі) формамі вышэйшай і найвышэйшай форм параўнання[1].
Remove ads
Зноскі
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads