Стэван Мокраняц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэван Мокраняц
Remove ads

Стэван Мокраняц (сербск.: Стеван Мокрањац, сапраўднае прозвішча Стая́навіч, сербск.: Стојановић, 9 студзеня 1856, Негацін28 верасня 1914, Скоп’е) — сербскі кампазітар і хормайстар.

Хуткія факты Стэван Мокраняц, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Дом кампазітара

Нарадзіўся 9 студзеня 1856 года ў Негаціне. Вывучаў кампазіцыю ў Лейпцыгу ў С. Ядасана і Карла Райнеке, а таксама ў Мюнхене ў Райнбергера. У 18871914 гадах узначальваў хор Бялградскага пеўчага таварыства, з якім гастраляваў у шматлікіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расійскай імперыі ў 1896 годзе.

У 18891893 гадах быў другой скрыпкай Бялградскага струннага квартэта, першага ў Сербіі. У 1899 стаў адным з заснавальнікаў музычнай школы ў Бялградзе, дырэктарам якой ён заставаўся да смерці

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1906, старшыня Таварыства сербскіх музыкантаў з 1907.

Thumb
Бюст у Бялградзе

Сканаў у горадзе Скоп’е 28 верасня 1914 года.

Thumb
Стэван Мокраняц на купюры наімналам 50 дынараў
Remove ads

Творы

Асноўнымі творамі Мокраняца з'яўляюцца 15 своеасаблівых сюіт для хору з салістам без суправаджэння «Руковеты» (букеты песень); гэта апрацоўкі народных песень — сербскіх, харвацкіх, славенскіх, македонскіх, чарнагорскіх і інш. Да лепшых з іх адносяцца 6-ы рукавет — «З маёй радзімы» («Песня пра Гайдука Вельку») (1892) і 10-ы — «З Охрыды» (1901). Харавыя творы Мокраняца вельмі папулярныя ў былой Югаславіі і ўваходзяць у рэпертуар прафесійных і аматарскіх хораў.

Remove ads

Зноскі

  1. Мокраняц Стеван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads