Стэнатэрмныя арганізмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэнатэ́рмныя аргані́змы[1] (ад грэч. στενός — вузкі і грэч. θέρμη — цеплата) — жывыя арганізмы, расліны і жывёлы, прыстасаваныя да жыцця ў пэўным вузкім інтэрвале тэмператур асяроддзя і не выносяць іх рэзкіх ваганняў.
Адрозніваюць цеплалюбівыя формы (тэрмафілы) і холадалюбівыя (крыяфілы). Да тэрмафілаў (жывуць толькі пры адносна высокай тэмпературы, звычайна не ніжэй 20 °C[2]) належаць, напрыклад, рыфаўтваральныя каралавыя паліпы, шэраг відаў насякомых, большасць паўзуноў і зенаводных, трапічныя расліны. Крыяфілы жывуць пры больш нізкай тэмпературы асяроддзя (часам блізкай да 0 °C[2]). Да іх адносяцца, напрыклад, арктычныя ракападобныя, ласасёвыя рыбы, белы мядзведзь, некаторыя віды цюленяў, кустовая бяроза, некаторыя імхі і лішайнікі.
Стэнатэрмныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрытэрмным арганізмам.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads