Стэпавыя сподкі

паніжэнні рэльефу From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэпавыя сподкі
Remove ads

Стэ́павыя спо́дкі[1], западзіны[1] — часцей за ўсё акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах Еўрапейскай часткі Расіі і Украіны.

Thumb
Стэпавы сподак. Вэсэліўскі раён, Запарожская вобласць, Украіна.

Памеры ў папярочніку дасягаюць некалькіх сотняў метраў, глыбіня — да некалькіх метраў. Трапляюцца па адным і групамі на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрас. Адрозніваюць паводле паходжання дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя стэпавыя сподкі.

Раслінасць стэпавых сподкаў лугавая ці балотная. Па краях сустракаюцца травяністыя бярозавыя згуртаванні[1]. На дне сподкаў часам утвараюцца азёры і балоты. У раёнах з сухім кліматам бяссцёкавыя стэпавыя сподкі часта даюць пачатак утварэнню салёных азёр[2]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads