Стэфан I (Патрыярх Канстанцінопальскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Патрыярх Стэфан I (грэч. Πατριάρχης Στέφανος Α΄; лістапад 867 — 18 мая 893) — патрыярх Канстанцінопальскі.

Хуткія факты Канстанцінопальскі патрыярх, Царква ...

Сын імператара Васіля I і Еўдакіі Інгерыны. Лічыцца, што рэальным бацькам Стэфана і яго брата, Льва, будучага імператара, быў папярэднік Васіля I — імператар Міхаіл III, бо да шлюбу з Васілём I, Еўдакія была палюбоўніцай Міхаіла III.

Стэфан з дзяцінства быў пастрыжаны ў манахі.

Пасля ўзыходжання на прастол, імператар Леў VI паставіў замест патрыярха Фоція яго свайго брата, 18-гадовага Стэфана.[1]

Стаўшы самым маладым патрыярхам, Стэфан не пакінуў пасля сябе якіх-небудзь значных дзеянняў. Пасля яго смерці ў 893 годзе, імператар Леў VI, па савеце свайго міністра, Стыліяна Заутцы, прызначыў на патрыяршую кафедру Антонія.

Remove ads

Зноскі

  1. Прадаўжальнік Феафана. Кніга VI, глава 2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads