Субэкватарыяльны клімат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Субэкватарыя́льны клі́мат[1] — клімат субэкватарыяльных шырот.

Субэкватарыяльны клімат характарызуецца высокай тэмпературай паветра, малымі яе ваганнямі на працягу года і вялікай колькасцю ападкаў. Атмасферная цыркуляцыя мае характар трапічных мусонаў. Ападкаў выпадае 2000—2500 мм за год, на схілах гор, якія павернуты ў бок летніх мусонаў, — да 12 000 мм за год[1][2]. Ад экватарыяльнага клімату адрозніваецца сухім зімовым перыядам.
Субэкватарыяльны клімат найбольш характэрны экватарыяльнай Афрыцы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, поўначы Аўстраліі[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads