Субінфеадацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Субінфеадацыя — звычай перадачы часткі зямельнага фонду сеньёрыі васалам. Практыкаваўся ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе феадаламі ўсіх рангаў, апроч «аднашчытных» рыцараў.

Спрычыняла раздрабненне палітычнай і судовай структуры, спрыяла ператварэнню мясцовых феадалаў у дробных самадзяржаўных валадароў. У выніку гэтага працэсу драбнейшыя феадалы выпадалі са світаў магнацтва і рассяляліся па ўласных замках (каля 50 000 замкаў існавала толькі ў Францыі[1]). Гэта, насупор зразумелай цэнтрабежнай тэндэнцыі, умацоўвала васальныя сувязі ў выніку дзеяння складанай сістэмы феадальных прававых адносін між сеньёрамі і васаламі.[2]

Шырокі размах практыка мела, напрыклад, у 10—11 ст. на землях Францыі, асабліва паўночных.[3]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads