Судовая бухгалтэрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Судовая бухгалтэрыя — гэта спецыялізаваная галіна бухгалтарскага ўліку, якая займаецца расследаваннем фінансавых парушэнняў у арганізацыях[1].

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...

Іншымі назвамі для гэтага паняцця з’яўляюцца судовая бухгалтарская экспертыза, а таксама фінансавая крыміналістыка.

Судовая бухгалтэрыя неабходна пры расследаванні крымінальных спраў, падчас судовых разбіральніцтваў, страхавых іскаў.

Судовая бухгалтэрыя абапіраецца на выкарыстанне агульнанавуковых і спецыяльных метадаў. Да першых адносяцца: аналіз, сінтэз, дэдукцыя, індукцыя, аналогія, мадэляванне. Другія ўключаюць бухгалтарскі, дакументальны і эканамічны аналіз[2].

Часта буйныя бухгалтарскія фірмы маюць аддзел судовай бухгалтэрыі.

Remove ads

Сутнасць

Сферай судовай бухгалтэрыі з’яўляюцца гаспадарчыя спрэчкі і парушэнні гарантый, разлік эканамічных страт ад правапарушэнняў або парушэнняў дамоў, банкруцтва, розныя віды махлярства (у тым ліку з падаткамі і крэдытамі), адмыванне грошай, урэгуляванне спрэчак падчас скасавання шлюбу і іншае[3].

Судовыя бухгалтары шукаюць недахопы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў, механізм іх утварэння, спосабы ўтойвання, злоўжыванні, парушэнні правіл бухгалтарскага ўліку, якія ім паспрыялі[4].

Пры гэтым найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з’яўляюцца заніжэнне абавязацельстваў, маніпуляцыі з запасамі, незаконнае прысваенне актываў, карупцыя[5].

Разам з тым, спосабы здзяйснення правапарушэнняў залежаць ад віду гаспадарчай дзейнасці, сферы, у якой працуе арганізацыя, ад ейнай прававой формы, таму эксперты-бухгалтары павінны выбіраць адпаведныя прыёмы, якія ўлічваюць гэтую спецыфіку[4].

Remove ads

Прыклады працы судовага бухгалтара

Судовыя бухгалтары спачатку збіраюць поўную інфармацыю ад кліентаў, пастаўшчыкоў і іншых зацікаўленых бакоў, якія маюць дачыненне да дзейнасці арганізацыі. Наступны этап — аналіз фінансавай справаздачнасці, пошук памылак і недакладнасцяў. Важнай часткай таксама з’яўляюцца апытанні (інтэрв’ю) супрацоўнікаў арганізацыі для раскрыцця патэнцыйных схем махлярства[6].

Падчас сваёй працы судовы бухгалтар праводзіць праверку дакументаў і запісаў уліковых рэгістраў, правярае, ці адпавядаюць яны дзейнаму заканадаўству, супастаўляюць дакументы паміж сабой, ацэньваюць законнасць і абгрунтаванасць аперацый і інш[4].

Судовыя бухгалтары могуць удзельнічаць у працэсе канфіскацыі даходаў, атрыманых у выніку злачынства. Сабраныя імі доказы выкарыстоўваюцца для канфіскацыі фактычных ці меркаваных даходаў, атрыманых ад злачынстваў або адмывання грошай[7].

Remove ads

Адрозненне ад аўдыту

У адрозненні ад аўдытараў судовыя бухгалтары займаюцца расследаваннем і аналізам фактычнай інфармацыі, шукаюць доказы махлярства, а таксама вінаватых асоб[8][9].

Рэвізію ажыццяўляе рэвізійная камісія, рэвізор або аўдытар. Яны з’яўляюцца службовымі асобамі, працуюць выключна з дадзенымі бухгалтарскага ўліку, і акт рэвізіі з’яўляецца другаснай крыніцай доказаў. Пры гэтым судовы бухгалтар не з’яўляецца службовай асобай, працуе ў тым ліку з матэрыяламі крымінальнай або грамадзянскай справы, і ягонае заключэнне з’яўляецца першаснай крыніцай доказаў[4].

У Беларусі

Судовая бухгалтэрыя ў Беларусі абапіраецца на наступную нарматыўна-прававую базу:

  • Гаспадарчы працэсуальны кодэкс[10].
  • Грамадзянскі працэсуальны кодэкс[11].
  • Крымінальны кодэкс[12].
  • Крымінальна-працэсуальны кодэкс[13].
  • Закон «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці»[14] і інш.

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads