Сулак (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сулак (авар.: Сулахъ) — рака ў Дагестане.
Даўжыня ракі 169[1] км, плошча вадазбору 15 200[1] км².
Утворыцца пры зліцці рэк Аварскае Койсу (Джурмут) і Андыйскае Койсу, якія бяруць пачатак у гарах Вялікага Каўказа. Спачатку цячэ ў Галоўным Сулакскім каньёне (глыбіня 700—1500 м), затым у Ахетлінскай цясніне, Чыркейскім пашырэнні і Малым Сулакскім каньёне, далей у шырокай даліне, пры ўпадзенні ў Каспійскае мора ўтварае дэльту.
Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з красавіка па верасень з максімумам у чэрвені — ліпені. Расход вады — за 123 км ад вусця 176 м³/с. Сярэдняя мутнасць 450 г/м³, найбольшая 45 000 г/м³.
Прытокі: Ах-су (Ак-су), Чвахун-бак[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads