Сулейман Шах

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сулейман Шах — (турэцк.: Süleyman Şah — Süleyman bin Kaya Alp; (1178—1227 г.)[1] — дзед Асмана I, сын Кыя Алпа, родапачынальніка кіраўнікоў племяннога саюза каі і Асманскай імперыі, продка дынастыі Асманаў.

Хуткія факты Сулейман Шах, Нараджэнне ...

Сулейман патануў пры пераправе праз раку Еўфрат і быў пахаваны непадалёк ад ракі ў мястэчку, званым «Грабніца Турка» (турэцк.: Türk Mezarı), якая лічыцца святой (каля замка Джабер). Да 22 лютага 2015 года грабніца Сулейман Шаха[en] знаходзілася на тэрыторыі Сірыі, але па дагаворы 1923 года Турцыя атрымала права ўсталяваць на грабніцы свой сцяг і выставіць там ганаровую варту.

Падчас ваеннай аперацыі, 22 лютага 2015 года варта аховы грабніцы была знята, а грабніца эвакуіравана на прыгранічную з Сірыяй тэрыторыю. Грабніцу ахоўвалі 40 турэцкіх салдатаў. Тэрыторыя знаходзілася пад кантролем баявікоў ІДІЛ, аднак, за ўвесь перыяд іх знаходжання, грабніцы і турэцкім салдатам не было нанесена ніякай шкоды. Падчас эвакуацыі загінуў адзін турэцкі салдат. Прэм'ер міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што пазней грабніца будзе вернута на сірыйскую тэрыторыю[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads