Сумганская пячора

пячора ў Башкартастане, на Урале From Wikipedia, the free encyclopedia

Сумганская пячора
Remove ads

Сумга́нская пячо́ра[1], Сумган-Кутук, Сумган (башк.: Ҡотоҡ-Сумған, руск.: Сумганская пещера, Сумган-Кутук, Сумган) — карставая пячора ў Башкартастане (Расія), адна з буйнейшых пячор Урала (самая буйная на Паўднёвым Урале[2]). Помнік прыроды.

Хуткія факты Сумганская пячора, Размяшчэнне ...

Пячора знаходзіцца на заходнім схіле хрыбта Кібіз, ва ўрочышчы Кутук, на Бельска-Нугушскім міжрэччы, у тоўшчах вапняку. Пачынаецца вусцем шахты глыбінёй 116 м. У зімовы перыяд на выступах шахты намярзае лёд, які не растае да лета. З узроўню 60 м з дна шахты ва ўсе бакі адыходзяць хады і галерэі, якія нярэдка ўтвараюць лабірынты. Агульная даўжыня хадоў пячоры складае 9860 м, плошча — 52,2 тыс. м², аб’ём — 350 тыс. м³, глыбіня — 130 м. Складаецца з 3-х ярусаў і вызначаецца вялікімі памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў.

Па дну пячоры працякае рака Сумган[2]. Маюцца падземныя азёры.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads