Суна (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́на (руск.: Су́на[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Карэлія. Упадае ў Анежскае возера (басейн Нявы).
Даўжыня ракі 280 (282[2]) км. Плошча вадазбору 7670 км². Сярэдні расход вады складае 66 м³/с на адлегласці 30 км ад вусця[1]. Рака бярэ пачатак з возера Ківіярві (Ківі-Ярві[1]) на Заходне-Карэльскім узвышшы[1]. Працякае праз некалькі азёр і ўпадае ў Кандапожскую губу Анежскага возера каля сяла Янішполе. Жыўленне снегавое і дажджавое. На рацэ маюцца парогі і вадаспады, у тым ліку знакаміты вадаспад Ківач (за 32 км ад вусця, на тэрыторыі Дзяржаўнага запаведніка «Ківач»). У выніку будаўніцтва Гірваскага гідравузла сцёк ракі быў накіраваны па канале на каскад ГЭС (у т.л. Кандапожская ГЭС) і затым у Кандапожскую губу[2]. Сцёк у старым рэчышчы (ніжэй плаціны Гірваскага гідравузла) складае 4,97 м³/с[2] (0,157 км³/год)[2].
Сярод прытокаў: Сандалка, Семч (Семча), Чэранга, Каранга, ручай Ярмянда і інш.[3] Густата рачной сеткі ў басейне Суны складае 0,39[2] км/км², азёрнасць — каля 9[2] %.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 409. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads