Сусветная рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Сусветная рэвалюцыя — адно з асноўных палажэнняў марксісцкай ідэалогіі. Мяркуе, што камуністычная рэвалюцыя будзе адзіным інтэрнацыянальным працэсам.
Упершыню ідэя выказана ў «Нямецкай ідэалогіі» (1845–1846) К. Маркса и Ф. Энгельса. Аўтары зыходзілі з уяўлення аб тым, што развіццё прадукцыйных сіл і фарміраванне сусветнага капіталістычнага рынку звязалі краіны эканамічна і палітычна, буржуазія і пралетарыят сталі двума вырашальнымі класамі грамадства, а барацьба паміж імі – галоўнай рухаючай сілай грамадскага прагрэсу. Канцэпцыя развівалася Марксам і Энгельсам у двух асноўных аспектах: па-першае, рэвалюцыя, пачаўшыся ў адной краіне, непазбежна павінна стымуляваць аналагічныя працэсы ў іншых краінах, пры гэтым прызнавалася, што тэмп іх развіцця будзе неаднолькавым; па-другое, паспяховае завяршэнне сусветнай рэвалюцыі (усталяванне палітычнага панавання пралетарыяту і ажыццяўленне сацыялістычнага перавароту ў эканамічных адносінах) будзе залежаць ад перамогі пралетарыяту па меншай меры ў некалькіх найбольш развітых краінах.
У Савецкім Саюзе ідэя сусветнай рэвалюцыі амаль заўсёды дамінавала ў палітыцы. Першапачаткова гэта быў заклік да неадкладнага звяржэння капіталізму ў глабальным маштабе. Аднак з сярэдзіны 20-х гадоў XX ст. яе асяродкам стаў лозунг «Сацыялізм у асобна ўзятай краіне», а з сярэдзіны 30-х гадоў яна стала атаясамлівацца са сталінскай тэорыяй дзяржавы. На практыцы ідэя сусветнай рэвалюцыі была часткова рэалізавана толькі ў СССР, дзе бальшавікі змаглі ўтрымаць уладу, ліквідаваць прыватную ўласнасць і звесці да мінімуму рынкавыя адносіны. Спробы Камінтэрна арганізаваць паўстанні ў іншых краінах пацярпелі поўны правал. У гэтых умовах у сярэдзіне 30-х гадоў лозунг сусветнай рэвалюцыі быў выдалены з адкрытай прапаганды, але захаваўся ў Чырвонай Арміі, якая стала разглядацца як галоўная прылада звяржэння капіталізму. Знешняя палітыка СССР была накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для сусветнай рэвалюцыі і расхіствання Версальскай сістэмы. Толькі ў другой палове 30-х гадоў у ёй з’явіліся элементы ўліку дзяржаўных інтарэсаў, якія выйшлі на першы план у рамках антыгітлераўскай кааліцыі 1941—1945 гг.
Ідэя знайшла адлюстраванне ў лозунгу «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!».
Remove ads
Літаратура
- Гусев А. В., Луковцева Т. А. Идея мировой пролетарской революции // Большая российская энциклопедия, 2024.
- Худолей К. К. Эволюция идеи мировой революции в политике советского Союза (эпоха Коминтерна и социализма в одной стране) // Вестник Санкт-Петербургского университета. Международные отношения. — 2017. — В. 2. — Т. 10. — С. 145—165.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads