Сусветная служба надвор’я
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сусве́тная слу́жба надво́р’я[1] (ССН) — сістэма з трох сусветных і больш за дваццаць рэгіянальных метэаралагічных цэнтраў.
Створана ў 1963[1][2] годзе. Сусветныя цэнтры знаходзяцца ў Вашынгтоне, Маскве і Мельбурне. Міжнароднае супрацоўніцтва службаў надвор’я розных краін ажыццяўляе Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).
Асноўная мэта Сусветнай службы надвор’я — забяспечыць аператыўнае ўзаемадзеянне нацыянальных службаў надвор’я шляхам цэнтралізаванага збору, абмену, апрацоўкі і аналізу метэаралагічных і іншых звестак на ўсім зямным шары.
У склад ССН уваходзяць:
- Глабальная сістэма назіранняў (ГСН),
- Глабальная сістэма тэлесувязі (ГСТ),
- Глабальная служба апрацоўкі даных (ГСАД).
Цэнтры Сусветнай службы надвор’я выкарыстоўваюць інфармацыю назіранняў пастаянна дзеючых метэаралагічных і аэралагічных станцый і сетак, метэаралагічных штучных спадарожнікаў, шароў-зондаў і самалётаў, навуковых і метэаралагічных суднаў, станцый ракетнага зандзіравання і інш. Яны апрацоўваюць атрыманую інфармацыю, складаюць і распаўсюджваюць прыземныя і вышынныя карты надвор’я і іншыя прагнозныя матэрыялы. Таксама Сусветная служба надвор’я фарміруе стандарты вымярэння збіраемых даных[3].
Станам на чэрвень 2023 года на сайце Сусветнага інфармацыйнага сэрвіса надвор’я прадстаўлена афіцыйная інфармацыя пра надвор’е для 3451 гарадоў, для 3307 з якіх даступныя прагнозы надвор’я, атрыманыя ад 139 краін-членаў праекта, а для 2209 гарадоў — кліматалагічная інфармацыя, атрыманая з 171 краін[4].
Remove ads
Зноскі
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads