Сустрэча на Эльбе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сустрэча на Эльбе
Remove ads

Сустрэча на Эльбе — назва падзеі, якая адбылася 25 красавіка 1945 года побач з горадам Таргаў на рацэ Эльба. Войскі 1-га Украінскага фронту сустрэліся з войскамі 1-ай арміі ЗША. У выніку сустрэчы войск саюзнікаў рэшткі фашысцкіх войскаў былі расколаты на дзве часткі — паўночную і паўднёвую.

Thumb
2-і лейтэнант У.Робертсан і лейтэнант А. С. Сільвашка на фоне надпісу «Усход сустракаецца з Захадам»

Першая сустрэча адбылася, калі амерыканскі патруль на чале з першым лейтэнантам Альбертам Кацэбу перайшоў Эльбу. На усходнім беразе яны сустрэлі савецкіх салдатаў на чале з падпалкоўнікам Аляксандрам Гардзіевым. У той жа дзень яшчэ адзін амерыканскі патруль (на чале з другім лейтэнантам Арміі ЗША Уільямам Робертсанам) сустрэўся з савецкімі салдатамі на чале з украінцам[1] лейтэнантам Аляксандрам Сільвашкам на разбураным мосце цераз Эльбу каля Таргаў.

Знакамітае фота было зроблена на наступны дзень, калі камандзіры 69-ай дывізіі Арміі ЗША і 58-ай гвардзейскай дывізіі Чырвонай Арміі сустрэліся ў Таргаў.

Пасля вайны Аляксандр Сільвашка асеў у Беларусі, дзе і пражыў да 2010 года. Пахаваны на могілках «Міханавічы» пад Мінскам.[2]

Remove ads

У кіно

Мастацкае кіно

  • Мастацкі фільм «Сустрэча на Эльбе», 1949 год

Дакументальнае кіно

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads