Суўрвяйн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суўрвяйн (эст.: Suur väin, Suur-väin) — праліў пераважна 7-кіламетровай шырыні, які аддзяляе астравы Муху і Саарэмаа ад мацерыковай часткі Эстоніі, з'яўляецца паўднёвай часткай праліва Вяйнамеры і злучае яго з Рыжскім залівам. Найбуйнейшыя астравы ў праліве: Кесулайд і Війрэлайд.
Уваходныя цячэнні ў праліве назіраюцца пры ўсходніх, паўднёва-ўсходніх, паўднёвых і паўднёва-заходніх вятрах, выходныя — пры заходніх, паўночна-заходніх, паўночных і паўночна-ўсходніх вятрах.
На паўднёвым захадзе з пралівам Суўрвяйн злучаецца праліў Вяйкевяйн, які падзяляе астравы Муху і Саарэмаа.
У праліве дзейнічае паромная пераправа паміж Віртсу і Куйвасту.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads