Сцернік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сце́рнік[3][4], Бусоўня[3][4] — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Обаль, за 36 кіламетраў на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,5[4] (за 1,2[5]) км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Ключагорская.
Плошча паверхні возера 0,26 (0,28[2]) км², даўжыня 800 метраў, найбольшая шырыня 400 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,1 км, плошча вадазбору 2,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, месцамі невыразныя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія ўмерана звілістая.
Возера бяссцёкавае.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads